БЕЛ Ł РУС

Ян Грыб. Самародкам

20.03.2012 / 12:08

Ян Грыб, Мінск

Напішыце палітвязням,
Хай з іх кожны чуе:
«Ночка цёмная на свеце
Вечна не пануе».

Напішыце палітвязням,
Хай з іх кожны чуе:
«Ночка цёмная на свеце
Вечна не пануе».

Як Спартак пазваў да волі,
Што рабы сказалі?
Да яго і жалю й болю,
Волі не жадалі.

Меней дзесяці адсоткаў
З ім пайшлі змагацца,
А апошнім дзевяноста
Ў рабстве лепш застацца.

Эх, народ наш беларускі,
Спакайней жывецца,
Як нічога, акром чаркі,
Будзе не хацецца.

Напішыце, хай іх роспач
Не кране ніколі,
Хай жа знаюць: акром чаркі
Хочам мы і волі.

Напішыце палітвязням,
Гэтым самародкам:
Нас усё-такі паболей
Дзесяці адсоткаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула