БЕЛ Ł РУС

Невыязны Стэфановіч вярнуўся ў Беларусь

20.03.2012 / 15:39

«Ніякіх праблемаў не было», — распавёў ён.

11 сакавіка Стэфановіча завярнулі беларускія памежнікі, калі ён хацеў выехаць у Літву. Аднак пазней праваабаронца трапіў у ЕС праз расійска-латвійскую мяжу.

Стэфановіч мяркуе 21 сакавіка наведаць аддзел грамадзянства і міграцыі, каб даведацца, чаму яму не дазволілі выезд за мяжу, і абскардзіць гэтую забарону.

«Я лічу гэтыя дзеянні ўладаў цалкам незаконнымі. Мяркуючы па тых даведках, якія атрымалі іншыя невыязныя, я лічу гэтыя падставы неправавымі. Ніхто нікога нікуды не ўносіў. Гэта неправавыя дзеянні дзяржавы, скіраваныя на абмежаванне права на перамяшчэнне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула