За ўзыход на Курган Славы пачалі браць грошы
Білет каштуе ад 1500 да 3000 рублёў.
Мемарыял «Курган Славы», стаў платным. Новаўвядзенне датуецца сённяшнім днём. Плату ўвяла дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»: Курган Славы — яго філіял.
Прычына банальная: на падтрыманне комплексу неабходныя сродкі, якіх няма.
Наведванне мемарыяла «Курган Славы» будзе каштаваць школьнікам, навучэнцам прафтэхвучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і іншых навучальных устаноў 1500 рублёў, для астатніх катэгорый грамадзян — 3000.Грошы возьмуць проста за тое, што вы падымецеся па прыступках. Як паведамляе
Чаму вырашана браць грошы за наведванне комплексу?
— Звязана гэта з тым, што нам, як і ўсім, трэба зарабляць, — каротка растлумачылі ў адміністрацыі мемарыяла. — Вы, вядома, пра гэта не напішаце, але
гэта рашэнне Мінаблвыканкама…
Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» створаны на