БЕЛ Ł РУС

Польшча збіраецца скараціць імпарт газу з Расіі на 15%

20.03.2012 / 16:56

Польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія мае намер скараціць імпарт газу з Расіі на 15%, паведаміў кіраўнік кампаніі Радаслаў Дудзінскі.

Польскі бок даўно дамагаецца зніжкі на расійскі газ, аднак пакуль беспаспяхова.

«У сувязі з цэнавымі рознагалоссямі наша мэта — апусціцца ў ямальскім кантракце да прыкладна 85% закантрактаванага аб’ёму. Столькі ў нас павінна быць, каб не плаціць штраф. Астатняе папоўнім праз рэверс і газам, набытым на мяжы з Чэхіяй і Нямеччынай», — паведаміў Дудзінскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула