БЕЛ Ł РУС

Беларускім банкам загадалі адшукаць кліентаў МММ

20.03.2012 / 20:12

Нацбанк даручыў камерцыйным банкам знайсці рахункі фізічных асобаў, якія датычныя да «МММ-2011», і спыніць усе аперацыі па іх.

Пра гэта паведаміў інтэрнэт-парталtut.by са спасылкай на тэлеграму НББ. Даручэнне грунтуецца на звароце ў Нацбанк Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 16 сакавіка.

У КДБ журналістам пацвердзілі, што ў межах крымінальнай справы супроць арганізатараў піраміды «МММ-2011» у Беларусі арыштавана група асобаў. Колькасць групы і прозвішчы арыштаваных не паведамляюцца. Вядома, што арыштаваных змясцілі ў СІЗА КДБ — «амерыканку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула