БЕЛ Ł РУС

Польскія студэнты патрабуюць вызвалення Каваленкі

21.03.2012 / 19:37

За тры дні ў Гданьску сабрана 250 подпісаў.

Беларускія студэнты, якія вучацца ў Гданьску (Польшча) па праграме Кастуся Каліноўскага спрабавалі перадаць лісты з подпісамі ў абарону Сяргея Каваленкі ў беларускае консульства.

250 подпісаў былі сабраныя цягам трох дзён сярод студэнтаў Гданьскага ўнівэрсітэта.

Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў генеральны консул Аляксей Швед. Ён пачаў цікавіцца ці ёсць дазвол у студэнтаў на правядзенне акцыі, а потым пачаў пагражаць, што выкліча паліцыю.

Калі гэта ніякім чынам не паўплывала на намер беларускіх грамадзянаў перадаць паперы ў абарону палітвязня,

чыноўнік адказаў, што ня мае паўнамоцтваў, каб узяць сабраныя подпісы.

У выніку сабраныя подпісы даслалі прыарытэтным лістом на адрас консульства ў Гданьску.

Адзін з ініцыятараў кампаніі Сяргей Гумінскі паведаміў «Народнай Волі»: «Наша акцыя мусіла шырока азнаёміць польскі студэнцкі асяродак з трагедыяй сям’і Каваленкі й аказаць уплыў на ўлады Беларусі з мэтай безумоўнага пераводу Сяргея Каваленкі ў шпіталь, а таксама адмяніць прысуд».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула