БЕЛ Ł РУС

П’яны кіроўца на BMW справакаваў кучу малу на МКАД + фота

23.03.2012 / 11:18

Спачатку ён урэзаўся ў МАЗ дарожнікаў, потым аўто адкінула на Ford і затым на фуру DAF.

112.by.

112.by.

112.by.

У ноч на 23 сакавіка на МКАД адбылася аварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе партал Auto.onliner.by. Гэта здарылася прыблізна ў 00.10 у раёне гіпермаркета «Еўраопт». Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца BMW 3-Series 1985 г.н. на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў МАЗ дарожнікаў, які на невялікай хуткасці ехаў у крайняй левай паласе. Ад удару BMW адкінула на Ford Mondeo, а затым на фуру DAF.

У выніку сутыкнення ў МАЗа вырвала задні мост, а BMW ператварылася ў кучу металалому. Але, нягледзячы на гэта, кіроўца легкавіка застаўся жывы, хоць і атрымаў траўмы. Ягоны брат, студэнт БНТУ 1993 г.н. атрымаў толькі драпіны. Па яго словах, момант аварыі ён праспаў. І кіроўца і пасажыр былі нецвярозымі.

Кіроўцы іншых аўто не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула