БЕЛ Ł РУС

Чавес зноў паляцеў на Кубу лячыць рак

25.03.2012 / 09:04

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес нечакана заявіў у суботу, што зноў ляціць на Кубу, каб працягнуць курс лячэння супраць рака, паведамляе Reuters.

Толькі ў канцы мінулага тыдня Чавес вярнуўся з Гаваны, і многія прыхільнікі кіраўніка дзяржавы спадзяваліся, што ён актыўна ўключыцца ў прэзідэнцкую гонку. Аднак апошнія падзеі ставяць пад пытанне ступень інтэнсіўнасці ўдзелу Чавеса ў перадвыбарчай барацьбе.

Прэзідэнт Венесуэлы сцвярджае, што яму трэба прайсці ў Гаване курс радыётэрапіі.

Тыдзень таму Чавес вярнуўся ў Каракас пасля трохтыднёвага курсу лячэння на Кубе, які ўключаў у сябе выдаленне злаякаснай пухліны. «Я памаліўся… у бітве за жыццё. Мы будзем жыць, і мы пераможам, — цытуе Чавеса Associated Press. — Я буду жыць. Мы працягнем жыць і працягнем пераадольваць выклікі, якія кідае жыццё».

У сярэдзіне мінулага года прэзідэнту Венесуэлы таксама спатрэбілася выдаляць ракавыя клеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула