БЕЛ Ł РУС

У Паўднёвай Асеціі — паўторныя выбары прэзідэнта

25.03.2012 / 10:11

У самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі (дэкларавала пра ўваходжанне ў Расію) 25 сакавіка адкрыліся ўчасткі для галасавання на паўторных прэзідэнцкіх выбарах.

Вынікі праведзеных у лістападзе 2011 года выбараў былі адменены пасля вулічных дэманстрацый з патрабаваннем прызнаць пераможцай лідара апазіцыі Алу Джыоеву. Першапачаткова ЦВК аддала перамогу ёй, але затым паводле пазову яе суперніка, праўладнага кандыдата Анатоля Бібілава Вярхоўны суд адмяніў рашэнне выбаркама.

Палітычны крызіс і дэманстрацыі ў Цхінвалі прывялі да адстаўкі дзеючага лідара тэрыторыі Эдуарда Какойты і прызначэнню паўторных выбараў.

Гэтым разам у прэзідэнты часткова прызнанай рэспублікі балатуюцца пасол Паўднёвай Асеціі ў Расіі Дзмітрый Мядоеў, упаўнаважаны па правах чалавека пры прэзідэнце Паўднёвай Асеціі Давід Санакоеў, экс-кіраўнік мясцовага КДБ Леанід Цібілаў і лідар камуністаў Станіслаў Качыеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула