БЕЛ Ł РУС

«Гвозд тура» скончыўся безгалявой нічыёй

25.03.2012 / 19:08

nn.by

Першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе згуляны.

У нядзелю прайшлі два матчы. «Гомель» і «Дынама» Мінск (69,9% наведнікаў сайта «Прессбола» назвалі гэты матч цэнтральным) не забілі мячоў — 0:0.

У Наваполацку «Шахцёр» выйграў у мясцовага «Нафтана» 2:1.

Нагадаем, тры матчы прайшлі ў суботу: «Мінск» — БАТЭ — 1:0, «Славія» — «Нёман» — 1:3, «Белшына» — «Брэст» — 3:1.

Матчы 2-га тура пройдуць 31 сакавіка. БАТЭ згуляе ў Барысаве з «Белшынай», а мінскае «Дынама» на сваім полі прыме «Славію».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула