Кіроўца, які справакаваў масавую аварыю на МКАД, памёр у бальніцы
Аварыя з удзелам чатырох аўто здарылася ў ноч на 23 сакавіка. У панядзелак стала вядома, што кіроўца BMW, які справакаваў аварыю, памёр у бальніцы, паведамляе партал Auto.onliner.by.
Як паведамлялася, раней, кіроўца BMW 3-Series 1985 г.н. на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў МАЗ дарожнікаў, які на невялікай хуткасці ехаў у крайняй левай паласе. Ад удару BMW адкінула на Ford Mondeo, а затым на фуру DAF.