Лукашэнка патрабуе не ўшчамляць людзей пры стварэнні індустрыяльнага парку
Пра гэта ён заявіў 26 сакавіка, прымаючы з дакладамі старшыняў мінскіх аблвыканкама і гарвыканкама Барыса Батуру і Мікалая Ладуцьку.
На думку Лукашэнкі, вакол стварэння
«Хаваць тут нешта ад простых людзей, крыўдзіць іх і тым больш ўшчамляць ні ў якім разе нельга. У нас хапае месца для таго, каб развіваць гэты індустрыяльны парк», — мяркуе ён.
«Я ведаю, што вам хацелася б мець такое магутнае аб’яднанне на Міншчыне, але так трэба і нармальна тлумачыць людзям сітуацыю. А калі ёсць нейкія пытанні, іх трэба ўстараняць. Яшчэ раз падкрэсліваю: у нас для гэтага ёсць усё неабходнае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Мінскай вобласці Барысу Батуру.