БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заклікаў губернатараў сур'ёзна рыхтавацца да парламенцкіх выбараў

26.03.2012 / 14:06

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўнікоў рэгіёнаў сур’ёзна рыхтавацца да парламенцкіх выбараў.

«Вас таксама тычыцца, як і прадстаўнікоў папярэдніх абласцей [на мінулым тыдні была справаздача кіраўнікоў Віцебшчыны і Гомельшчыны — НН], тое, што ў нас прыкладна паўгода засталося да парламенцкіх выбараў. І нам трэба прымаць сур’ёзныя рашэнні для таго, каб падысці да гэтых парламенцкіх выбарах на адпаведным узроўні, каб не было сорамна перад людзьмі», — заявіў А.Лукашэнка, прымаючы ў панядзелак з дакладамі старшыняў мінскіх аблвыканкама і гарвыканкама Барыса Батуру і Мікалая Ладуцьку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула