БЕЛ Ł РУС

Найлепшая рыба — гэта каўбаса + фота

28.03.2012 / 16:21

Мара Мікіты Хрушчова спраўдзілася ў Брэсце.

Прадпрыемства «Санта Імпэкс» выпускае «Ветчину лососевую» ў форме каўбасак.

Слова «ветчина» слоўнікі рускай мовы вызначаюць як «мяса вэнджанага свінога кумпяка». Па-беларуску гэта, адпаведна, «вяндліна, шынка, кумпяк».

Рыбны далікатэс каштуе каля 90 тысячаў рублёў за кілаграм. Знайсці яго можна практычна толькі ў фірмовых крамах «Санты Імпэкс». Прыватныя гандляры кажуць, што людзі купляюць «хрушчоўскія каўбаскі» не надта ахвотна, таму іх не замаўляюць.

Дарэчы, экстравагантны савецкі лідэр 1960-х гадоў Мікіта Хрушчоў праславіўся ў свой час шматлікімі афарызмамі. У іх ліку — і фраза «Найлепшая рыба — гэта каўбаса».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула