БЕЛ Ł РУС

На беларуска-літоўскай мяжы злавілі кантрабанднага адзення на 6 млрд рублёў

28.03.2012 / 20:20

Буйная партыя кантрабанднага замежнага адзення затрымана супрацоўнікамі Ашмянскай мытні пры спробе незаконнага ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 25 сакавіка на мытны пост «Беняконі» прыбыў грузавы аўтамабіль маркі «Вольва», якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Згодна з дакументамі аўтамабіль перавозіў 19 тон «зборнага грузу»: насенне лясных дрэў, фарфоравыя попельніцы, фарбу і інш. Пры правядзенні аперацый мытнага кантролю з выкарыстаннем інспекцыйнага надгляднага комплексу (ІНК) апрача заяўленых тавараў у прычэпе былі знойдзены дадатковыя грузавыя месцы, не ўказаныя ў таварасуправаджальных дакументах.

Падчас мытнага надгляду транспартнага сродку ўстаноўлена, што акрамя заяўленага тавару ў грузавым адсеку перавозіцца буйная партыя адзення. На сукенкі, абутак, біжутэрыю таварасуправаджальныя дакументы адсутнічалі.

Груз агульнай вагой больш за 3 тоны папярэднім коштам звыш 6 млрд. рублёў затрыманы. Па факце выяўленага правапарушэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула