БЕЛ Ł РУС

У Партызанскім раёне Мінска вандалы пашкодзілі больш за 15 ліфтаў

29.03.2012 / 11:37

Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў, прыкладна месяц таму жыхары сталі звяртацца ў ліфтавую службу са скаргамі на дрэнную працу абсталявання.

Спецыялісты, якія прыехалі на месца, здзіўляліся: у кожным паламаным ліфце адсутнічала адна дэталь — ліфтавая катушка.
Праз некалькі дзён сітуацыя паўтарылася: на вуліцы Мендзялеева, 6, зламыснікі такім жа чынам пашкодзілі адразу чатыры ліфты. Аналагічная праблема ўзнікла ў 22-м, 24-м і 26-м доме на гэтай жа вуліцы. Без ліфта таксама засталіся жыхары дома 2 па вуліцы Сталетава. Пасля гэтага супрацоўнікі ліфтавай службы звярнуліся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы з указаных дамоў.
Высветлілася, што кошт адной выкрадзенай ліфтавай катушкі, якая складаецца са стальнога стрыжня і меднай абмоткі, каштуе прыкладна 300 тысяч беларускіх рублёў, а ў пункце прыёму металалому такі тавар прымаюць па 250 тысяч.
Таксама аператыўнікі ўстанавілі, што дзверы ў ліфтавую шахту не былі ўзламаныя, а зламыснік адкрыў яе ключом. Цяпер мяркуць, што злодзеем можа быць былы рабочы гэтай службы, у якога ёсць ключ ад шахты. У міліцыі таксама лічаць, што злачынцаў было двое, бо зняць дэталь няпроста — для гэтага патрэбныя сіла і ўменне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула