БЕЛ Ł РУС

Ад Каваленкі патрабуюць напісаць заяву аб выхадзе з галадоўкі

29.03.2012 / 12:11

29 сакавіка ў калоніі «Віцьба-3» галадоўшчыка наведаў адвакат.

«Звестак пра вынік яшчэ няма. Вядома, што ў калоніі чакаюць з суда дазволу на прымусовае кармленне Сяргея. Ці прыйшоў дазвол, невядома», — паведаміла жонка вязня Алена Каваленка.

Днём раней з доктарам псіхіятрычнага шпіталя пры калоніі сустракалася маці Каваленкі Лідзія Уладзіміраўна. Паводле яе звестак, на той момант яе сын важыў каля 49 кілаграмаў, але галадоўку спыніць адмаўляўся. «Ад майго сына патрабуюць напісаць заяву аб прыпыненні галадоўкі, а да гэтага не аказваюць яму неабходнага лячэння», — паведаміла Лідзія Каваленка.

Сяргей Каваленка галадае з 20-дзённым перапынкам з сярэдзіны снежня 2011 году. Актывіст КХП БНФ пратэстуе супраць пакарання ў выглядзе 2 гадоў і месяца пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбыцця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў раней за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула