БЕЛ Ł РУС

Гродзенскім абласным драмтэатрам будзе камандаваць палкоўнік запасу

29.03.2012 / 12:30

На пасаду дырэктара тэатра прызначылі Ігара Гедзіча.

Перад гэтым Гедзіч служыў у штабе Заходняга аператыўнага камандавання, дзе быў намеснікам начальніка аператыўнага аддзела. Новы кіраўнік драмтэатра служыў у войску 23 гады і звольнены з Узброеных Сілаў у званні палкоўніка.

Новы дырэктар драмтэатра нарадзіўся і вырас у Гродне, таму ў 2011 годзе вярнуўся на малую радзіму. Пры знаёмстве з творчым калектывам дырэктар тэатра заявіў, што не рыхтуе ніякіх рэвалюцый — толькі эвалюцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула