БЕЛ Ł РУС

У Бранску раскрылі «выкраданне» дзевяцімесячнай дзяўчынкі

30.03.2012 / 09:53

Высветлілася, што яна не знікала, а была забітая бацькамі

У забойстве падазраецца сужыцель маці 9-месячнай дзяўчынкі. Ён затрыманы, з ім працуюць следчыя, паведамляе РІА «Новости». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падчас сваркі з жанчынай мужчына забіў дзяўчынку, а пасля інсцыніраваў яе знікненне.

Маці дзіцяці яму ў гэтым, нібыта, дапамагала. Цела забітай дзяўчынкі яны спалілі.

Нагадаем, пра знікненне дачкі жанчына заявіла 11 сакавіка. Яна паведаміла праваахоўнікам, што на хвіліну пакінула каляску з дзіцём каля крамы. У пошуках дзяўчынкі ўдзельнічалі больш за тысячу паліцыянтаў.

Яе шукалі нават у сумежных абласцях Беларусі і Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула