БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явіцца помнік беларускай княгіні

31.03.2012 / 03:09

СМ

Урачыстае адкрыццё — 31 сакавіка, з удзеламі мітрапаліта Філарэта і ўсяго епіскапату.

Помнік святой праведнай Соф’і Слуцкай на тэрыторыі аднайменнага праваслаўнага прыходу ў Мінску (раён пл. Казінца ў Курасоўшчыне) плануецца адкрыць 31 сакавіка, паведаміў настаяцель прыходу храма праведнай Соф’і Слуцкай айцец Анатоль Мазалеўскі.

На малебен і ўрачыстае адкрыццё помніка запрошаны мітрапаліт Філарэт, а таксама ўвесь епіскапат БПЦ, прадстаўнікі гарадскіх і раённых уладаў.

Скульптура вышынёй больш за тры метры будзе ўсталяваная ля ўваходу ў храм. Аўтар помніка — выпускнік мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў Міхаіл Інькоў.

Таксама ў сталічным храме Сафіі Слуцкай сканчаецца роспіс алтарнай часткі. Плануецца, што ўсё будзе гатова якраз да адкрыцця помніка, паведамляе БелТА.

* * *

Праведная Соф'я Юр'еўна, княгіня Слуцкая. Абраз.

Соф'я Слуцкая. Свецкі партрэт невядомага мастака XVI ст.

Соф’я Слуцкая (1585–1612) — апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў-Слуцкіх, нашчадкаў вялікага князя Альгерда. Была замужам за Янушам Радзівілам. Апекавалася праваслаўем у ВКЛ. Шанаваць яе сталі адразу пасля смерці, аднак кананізаваная Соф’я Слуцкая была толькі ў 1984 г.

Яе мошчы захоўваюцца цяпер у Свята-Духавым Кафедральным саборы ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула