БЕЛ Ł РУС

Павал Латушка і мітрапаліт Філарэт на адкрыцці помніка Соф’і Слуцкай — фотарэпартаж

31.03.2012 / 17:13

31 сакавіка ў Мінску быў урачыста адкрыты помнік святой праведнай Соф’і Слуцкай.
Ён стаіць на тэрыторыі аднайменнага праваслаўнага прыходу ў Мінску (раён пл. Казінца ў Курасоўшчыне).
Урачыстае адкрыццё помніка наведалі міністр культуры Павал Латушка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Больш за сотню вернікаў слухалі ўрачысты малебен.

Скульптура мае вышыню больш за тры метры, яна ўсталяваная ля ўваходу ў храм. Аўтар помніка — выпускнік мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў Міхаіл Інькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула