БЕЛ Ł РУС

Стан здароўя Каваленкі пагоршаў

31.03.2012 / 18:27

Ён можа быць пераведзены ў цывільны шпіталь.

Алена Каваленка, жонка палітвязня Сяргея Каваленкі, у другой палове дня ў суботу датэлефанавалася да лекара псіхіятрычнага шпіталя пры калоні «Віцьба-3», дзе знаходзіцца Сяргей.

Лекар паведаміў, што стан здароўя Сяргея пагоршыўся ў параўнанні з апошнімі днямі і стаў бліжэй да цяжкага.

Ён таксама паведаміў, што не выключае магчымасці, што, калі стан здароўя вязня будзе пагаршацца, то ён будзе пераведзены ў цывільны шпіталь.

Алену Каваленку і маці палітвязня Лідзію Каваленку сёння на спатканне з Сяргеем Каваленкам не пусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула