БЕЛ Ł РУС

БАТЭ спыніў бязвыйгрышную серыю

31.03.2012 / 20:14

nn.by

А «Мінск» узначаліў лідарскую гонку.

У суботу прайшлі чатыры з пяці матчаў 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Спынілася серыя з сямі матчаў без перамогаў барысаўскага БАТЭ (тры матчы Лігі чэмпіёнаў, два заключныя матчы чэмпіянату — 2011, матч на Кубак у лістападзе, матч за Суперкубак у сакавіку, параза ў першым туры сёлетняга чэмпіянату).

Сёння БАТЭ перамог «Белшыну» 3:1 (Мазалеўскі — 13, 91, Брэсан, 69 — Мальцаў, 57). «Мінск» выйграў у гасцях у «Нёмана» 1:0 (Паўлючак, 26) і узначаліў турнірную табліцу.

«Шахцёр» — «Гомель» — 1:2 (Асіпенка, 46 — Вячаслаў Глеб, 10, Шаракоў, 62). «Тарпеда-БелАЗ» — «Нафтан» — 0:1 (Жукоўскі, 92).

У нядзелю, 1 красавіка, «Дынама» Мінск згуляе з мазырскай «Славіяй». Гульня пачнецца, а 17-й на стадыёне «Дынама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула