БЕЛ Ł РУС

«Адзін чалавек ніколі не зменіцца»

1.04.2012 / 17:29

МБ

Аўтуховіч паведамляе, што пошта яму даходзіць, і дзякуе ўсім за «клопаты і падтрымку».

Ён сочыць за падзеямі, у тым ліку за канфліктам лукашэнкаўцаў з ЕС. Піша, што не адчувае прыкмет «палітычнай адлігі». «Адзін чалавек ніколі не зменіцца», — упэўнены ён.

У цэлым тон ліста з-за кратаў, як і почырк, спакойны, роўны.

Мікалая Аўтуховіча зняволілі па абвінавачванні ў незаконным захоўванні патронаў. Гэта другая справа Аўтуховіча. Прадпрымальнік, былы афганец, ён рэзка выкрываў карупцыю ў Гродзенскім рэгіёне і краіне ў цэлым. Вакол яго гуртаваліся іншыя былыя афганцы. Паводле незалежных сацыёлагаў, ён упэўнена перамагаў на выбарах у палату прадстаўнікоў у родным Ваўкавыску ў 2004 годзе. Паводле афіцыйных вынікаў, перамог кандыдат-лукашэнкавец.

* * *

Мікалай Аўтуховіч, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма № 1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула