У Магілёве непаўналетні хуліган збіў кіроўцу тралейбуса
Жанчына прасіла пасажыраў дапамагчы, аднак апошнія не праявілі ніякай ініцыятывы.
Здарэнне адбылося ўчора на прыпынку грамадскага транспарту «Праспект Дзімітрава». Падлетак таксама разбіў фару тралейбуса, пасля чаго ўцёк.
Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Радыё Магілёў».