БЕЛ Ł РУС

Амаль 300 ДТЗ зарэгістравана 2 красавіка ў Мінску

3.04.2012 / 10:59

Гэта ўдвая больш чым звычайна.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска 2 красавіка зарэгістравала 293 дарожна-транспартныя здарэнні, што ў два разы больш, чым звычайна, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У ДАІ адзначылі, што аварый, у якіх пацярпелі людзі, у гэты дзень не адбылося.

Нагадаем, што ўчора з-за галалёдзіцы і снегападу быў абцяжараны рух грамадскага і прыватнага транспарту, на шматлікіх вуліцах ўтвараліся заторы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула