БЕЛ Ł РУС

«Акропаліс» на Вялікдзень працаваць не будзе

3.04.2012 / 11:19

Частка буйных гандлёвых сетак Літвы на Вялікдзень скароцяць працоўны час ці зачыняць частку крамаў. Графік працы не змяняюць толькі гандлёвыя сеткі Iki і Rimi.

У першы дзень каталіцкага Вялікадня (8 красавіка) з 127 крамаў сеткі Norfa працаваць плануюць 38, час іх працы будзе скарочаны -- з 9 да 17 гадзіны, а 9 красавіка ўсе гандлёвыя цэнтры Norfа будуць працаваць з 9-й гадзіны.

«Некаторыя крамы пачнуць працаваць на гадзіну пазней і скончаць на гадзіну раней, некаторыя наогул не будуць працаваць», -- сказала прадстаўнік гандлёвай сеткі Maxima Вольга Малашкявічэне.

Гандлёвыя сеткі Maxima і Norfa аб'яўляюць пра час працы на сваіх сайтах.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр Ozas у першы дзень Вялікадня працаваць не будзе. У нядзелю ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах Akropolis у Вільні, Клайпедзе і Шаўляі будуць працаваць толькі крамы Maxima XXX, аптэкі і забаўляльныя цэнтры. На другі дзень Вялікадня, у панядзелак, Akropolis будзе працаваць у звычайным рэжыме.

Panorama плануе пачаць працу пазней, напрыклад, рэстараны і кафэ адкрыюцца а 12 гадзіне, а ў святочны дзень не будуць працаваць аддзяленні банкаў і крамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула