БЕЛ Ł РУС

Апостальскі нунцый Гуджэроці правёў першую службу па-беларуску

3.04.2012 / 13:07

1 красавіка, у Пальмовую нядзелю, у мінскай архікатэдры Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці ўпершыню цэлебраваў імшу на беларускай мове. Прадстаўнік Папы распачаў сваё служэнне ў нашай краіне ў кастрычніку мінулага года.

У гаміліі іерарх нагадаў пра некаторыя важныя моманты Пальмовай нядзелі: людзі ўрачыста сустракалі Езуса, які ўязджаў у Ерузалем, з воклічамі «Гасанна Сыну Давіда», а потым праз некалькі дзён крычалі: «ўкрыжуй Яго». Натоўп сімвалізуе чалавека, вельмі зменлівага, які патрабуе сталасці. Арцыбіскуп Гуджэроцці заклікаў вернікаў выкарыстаць Вялікі тыдзень для асабістага навяртання і для ўкаранення ў веры.

Напрыканцы літургіі Мітрапаліт Кандрусевіч падзякаваў нунцыю за яго адкрытасць на беларускую культуру і пажадаў плённага перажывання Вялікага тыдня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула