БЕЛ Ł РУС

Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражае 5 красавіка

3.04.2012 / 15:36

Талончык будзе каштаваць 1 500 рублёў.

Аб гэтым паведаміў дырэктар дзяржустановы  «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

Адпаведнае рашэнне сёння было падпісана ў Мінюсце, а заўтра будзе апублікавана ў газеце «Мінскі кур’ер».

«Павышэнне невялікае, усяго 200 рублёў», — звярнуў увагу Валерый Шкуратаў.

Нагадаем, летась тарыфы на праезд мяняліся ў Мінску чатыры разы: у красавіку з 700 да 850 рублёў, у жніўні — да 900, у верасні — да 950 і ў лістападзе — да 1300 рублёў за адну паездку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула