БЕЛ Ł РУС

У Бразіліі хлопчык, што падае мячы, выратаваў каманду ад вернага гола — відэа

3.04.2012 / 21:32

Выпадак адбыўся ў вырашальным матчы чэмпіянату штата Сэржыпі ў Бразіліі паміж камандамі «Гуарані» і «Сэржыпі».

Госці вялі ў ліку 1:0, калі ў кампенсаваны час галкіпер «Гуарані», пабег да чужых варот на падачу кутняга, але не паспеў вярнуцца ў браму пасля перахопу мяча.

Ад другога гола яго выратаваў хлопчык, які падае мячы.
Нягледзячы на пратэсты гульцоў «Сэржыпі», арбітр даў фінальны свісток і не залічыў гол-фантом. Зрэшты «Сэржыпі» і так перамог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула