БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі беларуса пасадзілі за махлярства пры гульні на букмекерcкіх стаўках

4.04.2012 / 07:35

Падчас арышту ў яго на кватэры знайшлі амаль 6000 копій пашпартоў і іншых пасведчанняў асобаў.

35-гадовы выхадзец з Беларусі атрымаў тры гады турмы. Брытанскія СМІ паведамляюць, што яго завуць Андрэй Оспяў (Ospiau). Злачынец «зарабіў» каля 80 тысяч фунтаў стэрлінгаў, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы для рэгістрацый на сайтах букмекерскіх кантор і атрымання матэрыяльнай выгады ад бонусных праграм.

У беларуса былі дакументы грамадзянаў ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Канады. Атрыманыя ў рамках бонусных праграм сродкі Оспяў пералічваў на банкаўскія рахункі, таксама зарэгістраваныя на падробленыя дакументы з яго «калекцыі».

Факт махлярства раскрыўся, калі адна букмекерская кантора выявіла дзве заяўкі з рознымі пашпартамі, але адной фатаграфіяй.

Дарэчы, гэта першы выпадак, калі кагосьці асудзілі за «бонусхантынг».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула