Сумар: Членства ў БРСМ — важны этап фарміравання лідарскіх якасцей
Членства ў дзіцячых і маладзёжных арганізацыях важны этап фарміравання лідарскіх якасцей.Аб гэтым 3 красавіка на сустрэчы з актывам дзіцячага і маладзёжнага руху Брэсцкай вобласці заявіў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар.
«Сёння дзве самыя масавыя маладзёжныя арганізацыі Брэсцкай вобласці — піянерская і БРСМ — аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш як 140 тыс. маладых людзей. Гэта вялікая творчая сіла.
Сёння — гэта школьнікі і студэнты, а заўтра — маладыя спецыялісты, якім трэба будзе працаваць у працоўных калектывах, вырашаць складаныя задачы, укараняць новыя тэхналогіі»,— адзначыў Канстанцін Сумар.
Паводле яго слоў, таленавітыя, мэтанакіраваныя дзеці — залог паспяховай будучыні любой дзяржавы. Пры гэтым важна ўсведамляць, што ў грамадстве ёсць сапраўдныя маладзёжныя лідары, якія свой талент і энергію накіроўваюць у рэчышча карысных грамадству і дзяржаве спраў. Для грамадства гэта важна, паколькі менавіта з моладдзю звязаны перспектывы далейшага развіцця краіны і Брэсцкай вобласці ў прыватнасці.
Канстанцін Сумар выказаў упэўненасць, што хлопцы і дзяўчаты, якія сёння вызначыліся ў сваіх калектывах як лідары, выберуць жыццёвую дарогу, звязаную са сваёй краінай, сваім горадам або вёскай і ўсе свае таленты прыменяць на малой радзіме.