БЕЛ Ł РУС

Самалёт «Белавія» аварыйна сеў у Мінску

4.04.2012 / 10:06

«Боінг-737» кампаніі «Белавія» кіраваўся ў Ашгабад, але паказалася няспраўнасць шасі.

Самалёт «Белавія» аварыйна сеў сёння ноччу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Аб гэтым паведамілі ў МНС Беларусі.

«Боінг-737» кампаніі «Белавія», які вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск па маршруце Мінск — Ашгабад, у 00.11 быў вымушаны вярнуцца і зрабіць аварыйную пасадку ў 00.38. На борце знаходзіліся 96 пасажыраў і 8 членаў экіпажа — ніхто не пацярпеў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стала няспраўнасць правай стойкі шасі паветранага судна.

Авіякампаніяй быў аператыўна прадастаўлены другі самалёт, які паспяхова вылецеў у рэйс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула