БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явяцца французскія гатэлі «Новатэль» і «Меркюр»

4.04.2012 / 11:00

ЯМ

Іх пабудуе «Лада-ОМС-Інжынірынг» экс-дэпутата Аляксея Ваганава.

Кампанія «Лада ОМС-Інжынірынг» падпісала дамову з французскім гасцінічным аператарам Accor аб будаўніцтве ў Мінску двух гатэляў. У сетку ўвойдуць «Наватэль» (на 180 нумароў), які будзе знаходзіцца ў Верхнім горадзе на вуліцы Зыбіцкай (былая Гандлёвая), і «Меркюр» (на 176 нумароў) на вуліцы Маякоўскага. Інвестыцыі складаюць 50 і 20 мільёнаў даляраў адпаведна. Абодва гатэлі будуць чатырохзоркавымі. Будаўніцтва пачнецца ў чэрвені.

Будаўнічая кампанія «Лада ОМС-Інжынірынг» належыць экс-дэпутату Аляксею Ваганаву. Сярод яго іншых актываў — Восьмы канал і дылер аўтамабіляў «Нісан» «Юніён Мотарс».
Гатэль «Меркюр» ўвойдзе ў склад квартала «Чэрвеньскі парк», які забудоўваецца кампаніяй Ваганава.

Мяркуецца, што

будаўніцтва скончыцца да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула