БЕЛ Ł РУС

Ермакова: Наўрад ці курс апусціцца ніжэй за 8 000

4.04.2012 / 11:56

Хоць усе эканамічныя паказчыкі пралічаныя на курс 9 150.

Сярэднеўзважаны курс даляра ЗША ў Беларусі да канца 2012 года чакаецца на ўзроўні 8 000 — 8 500 за $1, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Калі сітуацыя будзе складвацца так, як у першым квартале, то курс будзе 8–8,5 тыс. за $1,

хоць усе эканамічныя паказчыкі пралічаныя, зыходзячы з курсу Br9150 за $ 1, які мы пралічвалі у мінулым годзе»,
 — сказала Надзея Ермакова.

Надзея Ермакова адзначыла, што сёння рабіць нейкія прагнозы цяжка, прагноз справа няўдзячная, аднак, на яе думку, калі эканамічная сітуацыя першага квартала гэтага года захаваецца і экспарт будзе развівацца, то курс даляра будзе трымацца на ўзроўні Br8-8, 5 тыс. за даляр. «Я лічу, што курс будзе Br8-8, 5 тыс. і, напэўна, ніжэй 8 тыс. ён не зможа апусціцца», — сказала яна.

Кіраўнік Нацбанка дадала, што гэты курс будзе вагацца.

«Калі дзесьці ў нейкі дзень на падставе попыту і прапановы можна і на курс у Br7500-7900 выйсці, то гэта было б няправільна, бо бачым, што эканоміка зарыентавалася на курс прыкладна Br8 тыс.»,
 — рэзюмавала кіраўнік Нацбанка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула