БЕЛ Ł РУС

Белсат: Cловы Піменава пра НАТО — першакрасавіцкі жарт

4.04.2012 / 19:18

Тую самую праграму перадрукавалі ў наступны дзень як мегагалоўны артыкул сайты «Хартыя-97» і «Беларускі партызан».

«У звязку са шматлікімі пытаннямі ды каментарамі з нагоды заявы спадара Змітра Піменава ў праграме „Тыдзень у „Аб’ектыве““ пра перамовы аб уводзе на тэрыторыю Беларусі войскаў НАТО (эфір 1 красавіка) паведамляем, што словы спадара Піменава былі хаця і смелым ды, магчыма, не зусім удалым, але першакрасавіцкім жартам», — гаворыцца ў заяве кіраўніцтва рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканала «Белсат».

Нагадаем, што пасля слоў Зьмітра Піменава з заявай выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая заявіла, што «нідзе, ніколі і не з кім Рада БНР не абмяркоўвала магчымасць уводу ў Беларусь замежных войскаў — ні НАТА, ні чыіх-небудзь іншых».

Тую самую праграму перадрукавалі ў наступны дзень як мегагалоўную навіну сайты «Хартыя-97» і «Беларускі партызан».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула