БЕЛ Ł РУС

Cупрацоўнікі Следчага камітэта будуць вучыць студэнтаў Акадэміі кіравання

5.04.2012 / 9:52

Для паляпшэння навучальнага працэсу, удасканалення практычнага складніка навучання да правядзення заняткаў са студэнтамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце будуць прыцягвацца дзейныя супрацоўнікі Следчага камітэта Беларусі.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 4 красавіка на сустрэчы старшыні Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка з кіраўніцтвам ВНК.

Валерый Вакульчык таксама сустрэўся са студэнтамі, якія вучацца па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і права», прафесарска-выкладчыцкім складам акадэміі. Ён паведаміў удзельнікам мерапрыемства аб мэтах стварэння, асноўных задачах і функцыях узначальваемага ім ведамства, гісторыі следства. Апрача таго, былі асветлены пытанні праходжання службы ў Следчым камітэце, перспектывы кар’ернага і службовага росту выпускнікоў акадэміі.

У сваю чаргу студэнтаў цікавілі змяненні ў заканадаўстве, якія адбыліся ў сувязі са стварэннем новай праваахоўнай структуры, а таксама парадак і ўмовы прыёму на службу ў Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула