БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіль урэзаўся ў слуп на праспекце Незалежнасці: загінула пасажырка, кіроўца збег

5.04.2012 / 14:18

Вадзіцель Kia Sephia не справіўся з кіраваннем на праспекце Незалежнасці, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

ДТЗ адбылося ўначы 5 красавіка, каля 2.15, насупраць дома №161 па праспекце.

У выніку ДТЗ пасажырка, дзяўчына 1992 года нараджэння, ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Кіроўца кінуў яе ў машыне і збег. Цяпер яго шукае міліцыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула