БЕЛ Ł РУС

Беларусь наведае міністр энергетыкі М'янмы

5.04.2012 / 14:33

8—12 красавіка Беларусь наведае дэлегацыя Рэспублікі Саюза М'янма на чале з міністрам энергетыкі Танам Тхеем.

Як паведаміў 5 красавіка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, праграмай візіту прадугледжана сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, падчас якой плануецца абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы.

Запланаваны таксама перамовы міністра энергетыкі М'янмы і дэлегацыі, якая яго суправаджае, з кіраўніцтвам вытворчага аб'яднання "Беларуснафта".

Візіт адбудзецца ў межах рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў М'янму ў снежні 2011 года, адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула