БЕЛ Ł РУС

На станцыі Баранавічы дызель-цягнік сутыкнуўся з дэмантаваным стрэлачным пераводам + фота

6.04.2012 / 07:34

4 красавіка адбылося надзвычайнае здарэнне на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

Падчас работ па пагрузцы дэмантаванага стрэлачнага пераводу на парожнюю платформу кранаўшчыком было дапушчана парушэнне габарытаў адносна 42-га галоўнага пуці, па якім ішоў дызель-цягнік Гродна — Баранавічы.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка, у выніку адбылося сутыкненне стрэлачнага пераводу з галаўной кабінай дызель-цягніка і кабінай крана КД-163, якія атрымалі механічныя пашкоджанні.

Пацярпеў кранаўшчык, які быў дастаўлены ў бальніцу з пераломам і рванымі ранамі канечнасцяў. Пацярпелых сярод пасажыраў і членаў брыгады дызель-цягніка няма. Затрымка ў руху цягніка склала 34 хвіліны. Урон вызначаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула