БЕЛ Ł РУС

У суботу-нядзелю прагназуюцца дажджы з мокрым снегам

6.04.2012 / 14:38

Прагноз надвор'я на каталіцка-пратэстанцкі Вялікдзень і праваслаўнае Дабравешчанне.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 7 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, па поўначы з мокрым снегам. Месцамі моцныя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 1 — плюс 6°С,

максімальная днём 3—9°С вышай за нуль, па паўднёвым усходзе да плюс 10—15°С.

У Мінску ў суботу будзе воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу плюс 1—3°С, максімальная днём 6—8°С вышэй за нуль.

8 красавіка сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходамі на паўночна-заходні 4—9 м/с, днём па заходняй палове парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 4°С,

максімальная днём 0 — плюс 6°С, па паўднёвым усходзе да плюс 8°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула