БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Лобач. Вясна падвісае

6.04.2012 / 13:40

* * *

Калі варажыць па картах гідрамета,
то, колькі нt клікай спасылку на сайт,
карты скажуць, што не будзе ніякіх камет,
але ўсё адно вясна падвісае,
няспешна чакае на красавік,
і марцавы кот таксама чакае,
і школьнік, і дачнік, і дамавік
на выбарах чарговых выбіраюць
дэпутата зямлі і адталых магілаў,
парламент будзе праўдзіць да Дзядоў,
калі Паўночная Каралеўна,
суворая, але такая мілая,
прывядзе легіёны белыя
і возьме ўладу зноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула