БЕЛ Ł РУС

У прадпрымальніка скралі 5 тысяч саджанцаў маліны

6.04.2012 / 20:05

Здарэнне адбылося ў Драгічынскім раёне.

Вядзецца пошук злачынцаў, якія выкралі ў Драгічынскім раёне каля 5 тыс. саджанцаў маліны.

Як паведамілі ў Драгічынскім раённым аддзеле Следчага камітэта, 5 красавіка ў міліцыю звярнуўся 33-гадовы жыхар Драгічына. Індывідуальны прадпрымальнік расказаў, што ў перыяд з 1 па 5 красавіка невядомыя з узятага ім у арэнду поля, размешчанага непадалёк ад вёскі Пігасы, выкралі ўсе саджанцы маліны. Зламыснікамі выкрадзена 4.800 саджанцаў.

Прычынены ўрон склаў 23 млн. 40 тыс. рублёў. Прадпрымальнік высадзіў саджанцы восенню 2011 года.

5 красавіка Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта па факце крадзяжу распачата справа па ч. 1 арт. 205 КК. Адпрацоўваецца кола асоб, якія могуць мець дачыненне да гэтага злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула