БЕЛ Ł РУС

Кіраўніка афіцыйнага Саюза палякаў не пусцілі ў Германію

8.04.2012 / 21:44

ЗП

Мечыслаў Лысы збіраўся на сустрэчу прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.

Мечыслаў Лысы паведаміў пра гэта ў эфіры «Беларусь-1». Сп. Лысы паведаміў, што супраць выдання яму шэнгенскай візы выступіла не Германія, а Польшча. Адкуль ён тое можа ведаць, невядома. Прычыну адмовы ў візе ў консульстве не паведамляюць.

У Нямеччыну Лысы ехаў на сустрэчу прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.

Раскол у Саюзе палякаў адбыўся ў 2005 годзе. Праўладны ўзначальвае цяпер Мечыслаў Лысы, неафіцыйны (незарэгістраваны) — Анжаліка Арэхва.

Трэба адзначыць, што Лысы ўмее гаварыць па-польску. Папярэдні кіраўнік афіцыйнага саюза толкам не ўмеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула