БЕЛ Ł РУС

Брэгавіч, Катамадзэ, Zdob si Zdub, Billy’s Band — 1–3 чэрвеня

9.04.2012 / 12:21

ЮУ

З Мінска на фестываль «Дзікая мята» (Расія) ладзіцца аўтобусны тур.

Горан Брэгавіч, Ніно Катамадзэ, Theodor Bastard і іншыя зоркі немэйнстрымавай музыкі возьмуць удзел у 5-мэтна-фестывалі «Дзікая мята», што адбудзецца ў Бароўску (Калужская вобласць).


Паглядзець Бароўск на мапе большага памеру

«Дзікая мята» адзін з летніх фэстаў, на якія варта трапіць — пры адносна недарагім уваходзе (1200 расійскіх рублёў — 330 000 беларускіх, што для Расіі зусім танна), арганізатары прапануюць гледачам убачыць зорак еўрапейскай велічыні.

Сёлета ўдзел у «Мяце» возьмуць

Горан Брэгавіч, Ніно Катамадзэ і Insight (Грузія), Värttinä (Фінляндыя), InWhite (Расія), Oquestrada (Партугалія), Tonino Carotone (Іспанія), SoulMama (Грузія), Sunsay (5’nizza) (Украіна), Billy’s Band (Расія), Zdob si Zdub (Малдова), Katzenjammer (Нарвегія).

Каб беларусы маглі далучыцца да гэтага свята этна-жыцця, плануецца спецыяльны аўтобусны тур на фестываль. Кошты на яго, дарэчы, таксама дэмакратычныя — 315.000 + 85.000 беларускіх рублёў. Ад’езд (чыгуначны вакзал) 31 мая ў 21.00. Прыезд 4 чэрвеня каля 9.00 раніцы.

Тэлефоны для даведак па даездзе: МТС +375 29 2597325, Velcom +375 44 5963958. Колькасьць месцаў у аўтобусе абмежаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула