БЕЛ Ł РУС

У Гродне забіты грамадзянін Польшчы

10.04.2012 / 10:14

У Гродне 9 красавіка ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай і слядамі пабояў быў дастаўлены 55-гадовы грамадзянін Польшчы, які пазней памёр.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, па папярэднім заключэнні судова-медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад атрыманых траўм. Устаноўлена, што паляка ў сварцы пасля сумеснага распіцця спіртных напояў збілі мясцовыя жыхары 1990 і 1991 гадоў нараджэння. Падазроныя затрыманыя.

Загінулы меў від на жыхарства ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула