БЕЛ Ł РУС

Расійскі прафсаюз аўтапрамысловасці заступіўся за рабочых «Граніта»

10.04.2012 / 10:41

На І з'ездзе Міжрэгіянальнага прафсаюза работнікаў аўтамабільнай прамысловасці Расіі, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, асудзілі ціск супраць суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.

Дэлегаты з'езда прынялі адпаведную рэзалюцыю аб падтрымцы незалежнага прафсаюза на «Граніце». У дакуменце дэлегаты з'езда заклікаюць Канфедэрацыю працы Расіі, Міжнародную канфедэрацыю працы «працягнуць ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі з мэтай абароны базавых правоў чалавека на працоўным месцы і забяспечыць абарону актывістаў і шараговых сябраў баявога прафсаюза РУВП «Граніт».

Дэлегаты з'езда заявілі, што з глыбокай трывогай і заклапочанасцю назіраюць «за ашалелай кампаніяй, разгорнутай рэжымам Лукашэнкі супраць створанага ў канцы 2011 года незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве "Граніт" і яго актывістаў у горадзе Мікашэвічы».

У рэзалюцыі канстатуецца, што «ўжо шмат гадоў беларускі рэжым вядзе лютую вайну супраць незалежнага прафсаюзнага руху. З-за гэтага Беларусь нароўні з М’янмай (дзе кіруе ваенная хунта) неаднойчы трапляла ў спецпараграфы — чорныя спісы Міжнароднай арганізацыі працы. Некалькі гадоў таму ЕС і ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць краіны».

Пры канцы 2011 года некалькі соцень работнікаў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюза. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўлення з боку адміністрацыі і бяздзеяння афіцыйнага прафсаюза.

Рабочыя абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюза пачалі адзначаць ціск з боку адміністрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула