БЕЛ Ł РУС

Калонія «Віцьба-3»: Каваленкі ў нас няма

11.04.2012 / 10:41

Адміністрацыя калоніі не дала Аляксандру Каваленку магчымасці сустрэцца з сынам. Пры гэтым сказалі, што Сяргея Каваленкі ў шпіталі ўжо няма. Дзе знаходзіцца Сяргей, бацьку не патлумачылі.

Нагадаем, што 10 красавіка Віцебскі абласны суд пастанавіў накіраваць Сяргея Каваленку ў Рэспубліканскі псіхіятрычны шпіталь у Навінках для комплекснага абследавання. Сваякі Сяргея Каваленкі не выключаюць, што яго ўжо накіравалі ў шпіталь, але пэўнасці не маюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула