БЕЛ Ł РУС

Кіроўца «Нівы» збіў мінчанку, якая выходзіла з трамвая

11.04.2012 / 11:18

Сёння раніцай на вул. Казлова ў Мінску адбылася аварыя, у якой пацярпела дзяўчына-пешаход. Гэта здарылася на прыпынку трамвая «Батанічная».

Як паведамляюць людзі, якія бачылі наступствы аварыі, аўтамабіль «Ніва» рухаўся па Казлова,

і яго кіроўца не прытармазіў перад прыпыначным пунктам, калі да яго пад’ехаў трамвай і сталі выходзіць людзі.
У выніку машына зачапіла дзяўчыну.

Інспектар, які афармляў гэта ДТЗ, паведаміў папярэднюю версію здарэння: «20-гадовая дзяўчына, студэнтка-завочніца, ехала ва ўніверсітэт, каб здаць курсавую працу. З яе слоў, калі трамвай спыніўся на „Батанічнай“, яна выйшла з сярэдніх дзвярэй. Ёй здалося, што паток аўтамабіляў пачаў зніжаць хуткасць. Аднак „Ніва“, за рулём якой знаходзіўся мужчына 1971 р., не прытармазіла.

Як пазней сказаў кіроўца, яго асляпіла сонца, ён заўважыў дзяўчыну ў апошні момант. Удар быў здзейснены бамперам.
З папярэднім дыягназам „ўдары“, пацярпелую павезлі ва ўстанову аховы здароўя для праходжання агляду, у прыватнасці рэнтгенаграфіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула