БЕЛ Ł РУС

Венгрыя зацікавілася магчымасцю навучаць сваіх студэнтаў расійскай мове ў Беларусі

11.04.2012 / 11:37

Парламентарыі Венгрыі зацікавіліся магчымасцю навучаць венгерскіх студэнтаў расейскай мове ў Беларусі, паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД палаты прадстаўнікоў Віталь Бусько.

Гаворка пра гэта ішла ў ходзе нядаўняй двухбаковай сустрэчы венгерскіх і беларускіх парламентарыяў падчас 126-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза ва Угандзе. Беларускі бок на сустрэчы прадстаўлялі намеснік старшыні савета рэспублікі Уладзімір Патупчык, дэпутат Віталь Бусько і член Пастаяннай камісіі савета рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ала Навумчык.

Венгерскія калегі паведамілі, што цяпер у Еўропе, у тым ліку ў іх краіне, досыць шмат людзей хоча вывучаць расейскую мову. Аднак навучацца ў Расіі дорага. «Таму яны прапанавалі нам арганізаваць такое навучанне ў Беларусі і сказалі, што з задавальненнем будуць пасылаць сюды студэнтаў і школьнікаў у летні перыяд», — растлумачыў Віталь Бусько. Ён дадаў, што пра гэта будзе паведамлена ў Міністэрства адукацыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула